Грамадства55

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі мае для Расіі не толькі палітычнае, але і глыбокае сімвалічнае значэнне, піша гісторык Аляксандр Фрыдман. Прыводзім яго допіс.

Парад у Маскве, 2019 год. Фота: kremlin.ru

Размяшчаючы ядзерную зброю ў краінах Варшаўскай дамовы, СССР падкрэсліваў іх поўную залежнасць ад «старэйшага брата» і «настаўніка». Пасля крушэння камунізму ва Усходняй Еўропе і развалу Савецкага Саюза ядзерная зброя толькі вывозілася, але ўжо больш не завозілася. Вываз ядзернай зброі і вывад савецкіх войскаў стаў для РФ і яе сённяшняга кіраўніцтва адным з сімвалаў гібелі імперыі.

Сёння ў Маскве не толькі думаюць імперскімі катэгорыямі (такі вобраз мыслення ў Крамлі быў і ў 1990-я), але гратэскныя рэваншысты адкрыта кажуць пра імкненне адрадзіць імперыю, уключыўшы ў яе «гістарычныя расійскія катэгорыі». І вось зараз з дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што «імперыя вярнулася».

Гісторыя савецкай (расійскай) ядзернай зброі ў Еўропе ў XX стагоддзі кажа, аднак, пра тое, што маскоўскія ядзерныя авантуры і гульні вайсковымі мускуламі ў выніку заканчваюцца вывазам зброі, вывадам войскаў, вызваленнем і дэмакратызацыяй краін з былой зоны ўплыву, а таксама крушэннем самой імперыі. Так што можна сказаць, што архаічныя дыктатары з XX стагоддзя Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка інтуітыўна абралі правільны гістарычны шлях.

Чытайце таксама:

Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі — Данілаў

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна

Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Каментары5

  • Я
    26.03.2023
    Аналітыкі як мая доля…
    Вось табе НН аналіз топ-узроўня:
    1. Месяц таму Пуцін адправіў Лукашэнку ў Пэкін на агледзіны: ці можна яму даверыць ядзерную зброю?
    2. Рашэнне пра перавоз зброі у Беларусь Пуцін агучыў адразу пасля перамоў с кітайскім лідарам, хоць Лукашэнка прасіў даўно.
    3. Зброю пагражаюць размясціць за 100 км ад Расейскай мяжы, а для параўнання Хрушчоў ставіў ракеты за 100 км ад мяжы амерыканскай.
    4. Зброю Лукашэнку не давераць, агледўіны ён не прайшоў.

    Высновы? Расея надта слабая і не мае саюзнікаў і уплыву. Расея залежыць ад меркавання Кітая нават у стратэгічных пытаннях і адносінах з адзіным хаўруснікам.
    Можаце друкаваць бясплатна ў рубрыцы аналітыка.
  • Жвірбліс
    26.03.2023
    Старкоў, ты ж бажыўся, што валіш з сайта назаўжды. І вось ізноў.
  • Valadzimir
    26.03.2023
    Трэба нагадаць історегу Фрыдману, што зараз гаворка йдзе зусім не пра "ядзерную дубінку", а пра зусім невялічкі ядзерны пруток, сьцебануць якім, тым не меньш, трэба каб  хапіла духу. І незалежныя эксперты лічаць, што ЗША наўмысна правакуюць Главу РФ на "слабо", і могуць давесьці яго да сітуацыі, калі ў яго не застанецца іньшага выбару, як адказаць. І пасьля ўчарашняй ягонай заявы гэтая "праверка", найхутчэй, на тэрыторыі РБ і Польшчы, як здаецца, пачала выглядаць цалкам рэальнай.
Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць