БЕЛ Ł РУС

У Мінску колькасць прыватных дзіцячых садкоў звялі да нуля

17.04.2023 / 21:58

Nashaniva.com

У Мінску не засталося ніводнага прыватнага дзіцячага садка, заявіла першая намесніца старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

Фота ілюстрацыйнае

«У Мінску няма прыватных дзіцячых садкоў — на жаль, яны не змаглі выканаць даліцэнзійныя патрабаванні. Дзяржаўныя дашкольныя ўстановы цалкам задавальняюць запыты бацькоў», — цытуе чыноўніцу агенцтва «Мінск-Навіны».

Увогуле ж, як сцвярджае Барысенка, праблемы ніякай няма: «У цэлым, у нас колькасць месцаў у дзіцячых садках большая, чым колькасць дзіцячага насельніцтва».

З прыватнымі школамі ў Мінску цяпер сітуацыя фармальна лепшая, але не нашмат. Цяпер на ўвесь горад іх засталося ўсяго тры, астатнія пазбавілі ліцэнзій. Ніякіх праблем не ўзнікла толькі ў Мінскай міжнароднай гімназіі, якую звязваюць з Ірынай Абельскай, маці Мікалая Лукашэнкі. Яна адкрылася ў 2020 годзе ў элітным пасёлку Дразды. 

Чытайце таксама:

Большасць прыватных аптэк хутка не зможа прадаваць лекі па рэцэптах

«Не размяшчаць негатыўную інфармацыю ў прыватных акаўнтах сацыяльных сетак». Што яшчэ забараняе рабіць «Кодэкс прафесійнай этыкі» НАНБ?

ДзяржСМІ апублікавалі памер заробкаў кіраўнікоў прыватных гандлёвых сетак і іх работнікаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула