Грамадства22

Большасць прыватных аптэк хутка не зможа прадаваць лекі па рэцэптах

Новая пастанова Міністэрства аховы здароўя ўносіць сур'ёзныя змены ў працу аптэчных сетак, звяртае ўвагу Tochka.by.

З 1 чэрвеня не ўсе аптэкі змогуць прадаваць лекі па рэцэптах дактароў. Пра гэта распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Адпаведная інфармацыя з'явілася і на сайце «Белфармацыі», там ужо атрыманы адрасы тых пунктаў рэалізацыі лекаў, дзе купіць рэцэптурныя прэпараты будзе можна.

Дакументам, які Міністэрства аховы здароўя прыняло яшчэ ў канцы студзеня, уводзяцца змены, што тычацца аптэк пятай катэгорыі (невялікіх аптэк). У асноўным гэта прыватныя аптэкі.

«З 1 чэрвеня 2023 года зменены правілы продажу ў аптэках лекавых прэпаратаў па рэцэптах дактароў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Tochka.by патэлефанавала ў службу даведак аптэк Мінска і ўдакладніла, дзе потым купляць лекі па рэцэпце.

«Гэта будзе з 1 чэрвеня, зараз вы можаце ў любой аптэцы купіць. Закране аптэкі пятай катэгорыі, якія не адпускаюць [лекі] па льготных і бясплатных рэцэптах. Дзяржаўныя аптэкі будуць прадаваць па рэцэптах. А прыватныя [аптэкі] пятай катэгорыі не будуць», — удакладнілі ў службе даведак аптэчнай сеткі.

Там дадалі, што не ўсе прыватныя аптэкі адносяцца да пятай катэгорыі — у некаторых набыць рэцэптурныя прэпараты можна будзе і потым.

У новым дакуменце ёсць маленькае выключэнне: аптэкі пятай катэгорыі змогуць, як і раней, прадаваць лекі па рэцэптах, калі яны ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забеспячэнне асобных катэгорый грамадзян лекамі і перавязачнымі матэрыяламі.

Аптэк стане менш?

Яшчэ адно змяненне, якое адаб'ецца на працы аптэчных сетак, тычыцца іх размяшчэння. Цяпер аптэкі першай-пятай катэгорый могуць размяшчацца ў нежылых памяшканнях толькі ў тым выпадку, калі ў радыусе 500 метраў няма іншых аптэк. У адным будынку — не больш за адну аптэку.

Ёсць навіна і для тых, хто хоча адкрыць аптэку пятай катэгорыі (гэта адносна невялікія памяшканні, плошчай не меншай за 15 «квадратаў», асаблівых патрабаванняў да іх раней не было). Цяпер жа, пры адкрыцці такой маленькай аптэкі, у горадзе трэба адкрыць аптэкі «ўзроўнем вышэй».

«Для адкрыцця аптэкі пятай катэгорыі неабходна адкрыць аптэку першай або другой катэгорыі ў адміністрацыйным цэнтры адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой ствараецца аптэка пятай катэгорыі, з улікам патрабаванняў па адлегласці паміж аптэкамі і размяшчэнні ў нежылых памяшканнях», — растлумачылі ў міністэрстве.

Іншымі словамі, адкрыць маленькую аптэку зараз будзе складаней, калі ў горадзе ў сеткі няма аптэкі большай. Праўда, у невялікіх райцэнтрах не заўсёды ёсць неабходнасць у такіх вялікіх пунктах.

Па законе, аптэкі першай катэгорыі могуць вырабляць і фасаваць некаторыя лекавыя сродкі па індывідуальных рэцэптах, а таксама маюць права рэалізоўваць лекі оптам бальніцам і паліклінікам, плошчай яны не меншыя за 100 квадратных метраў (ёсць вытворчыя памяшканні, месцы для захоўвання прэпаратаў і іншыя сур'ёзныя патрабаванні).

Аптэкі другой катэгорыі — таксама досыць вялікія, плошчай не меншай за 60 «квадратаў», у якіх ёсць гандлёвая зала, памяшканні для захоўвання.

Аптэкі пятай катэгорыі — больш дробныя. Яны прадаюць лекі ў «месцах з вялікай колькасцю насельніцтва» (крамы, рынкі, вакзалы, гасцініцы). Для адкрыцця такога пункта продажу лекаў у юрыдычнай асобы павінны быць у сетцы таксама аптэкі і першай-другой катэгорыі.

Мінздароўя ўвяло новыя правілы для аптэк. Іх стане менш: хочуць прыдушыць канкурэнтаў «БелФармацыі»

Ліквідуецца кампанія — уладальнік «Любімых аптэк»

Мінздароўя забараніла размяшчаць аптэкі бліжэй, чым 500 метраў адна ад другой

Каментары2

  • Шельмы
    12.04.2023
    Шельмы, решили "упорядочить" аптечный бизнес, переправив в руки одной семейки.
    Прокручивают такую же схему, как и с европтом.
    Ларёк нельзя, а промышленный ангар в центре города, но не всем, можно.
    Как и с гостиничным, арендным, игровым бтзнесом, торговлей, всё отжали в пользу семейки и её людишек.
    Дошла очередь и до аптек.
  • Ганьба
    12.04.2023
    У пастанове настолькі шмаў букаф, што прасцей будзе адкрыць аптэку ў Польшчы
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць