БЕЛ Ł РУС

У новым пакеце санкцый ЕС не будзе атамнай галіны, расійскіх алмазаў і нафтаправода «Дружба»

22.04.2023 / 15:57

Nashaniva.com

Адзінаццаты пакет санкцый ЕС супраць Расіі будзе ў асноўным засяроджаны на закрыцці шчылін для абыходу ўжо ўведзеных абмежаванняў, хоць у ім таксама з'явяцца новыя імёны і кампаніі. Пра гэта паведаміў рэдактар «Радыё Свабода» ў пытаннях Еўропы Рыкард Ёзвяк у твітары.

Фота ілюстрацыйнае

«Наступны пакет санкцый ЕС у дачыненні да Расіі ў асноўным будзе тычыцца паляпшэння выканання і новых інструментаў прадухілення абыходу санкцый.

Новыя імёны людзей/кампаній таксама, як заўсёды, з'явяцца, але, як і чакалася, без «атамкі» і без брыльянтаў», — канстатаваў Ёзвяк.

The next EU sanctions package on #Russia will mainly be about improved compliance and new anti-circumvention tools. New names on people/companies as well - as always - but as expected: no nuclear and no diamonds. #Ukraine

— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) April 21, 2023

Па ягоных словах, «іншая прапанова, вядома, накіраваная на паўночную частку трубаправода «Дружба», які ідзе з Расіі праз Беларусь у Польшчу і Германію».

another proposal is of course to target the northern part of the Druzhba pipeline that goes from #Russia via #Belarus to #Poland & #Germany. energy sanctions has however been hard to agree on in the last few sanctions packages. #Ukraine https://t.co/Q49yki6efm

— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) April 22, 2023

«Аднак энергетычныя санкцыі было цяжка ўзгадніць у апошніх некалькіх пакетах санкцый», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Польшча і краіны Балтыі прапанавалі адключыць «Газпрамбанк» ад Swift

Краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць татальную забарону экспарту ў Расію

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула