Свет

Польшча і краіны Балтыі прапанавалі адключыць «Газпрамбанк» ад Swift

Польшча, Эстонія, Латвія і Літва прапанавалі ў рамках наступнага пакета санкцый Еўрасаюза адключыць Газпрамбанк ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT, абмежаваць экспарт нафты па трубаправодзе «Дружба» і забараніць імпарт расійскіх алмазаў, піша EuObserver.

«[Улічваючы] выкарыстанне Крамлём банка для прасоўвання палітычных інтарэсаў, адключэнне Газпрамбанка ад Swift мае прыярытэтнае і сімвалічнае значэнне», — сказана ў сумесным звароце Варшавы і краін Балтыі.

У дакуменце таксама прапануецца замарозіць актывы як мага большай колькасці банкаў і фінустаноў з Расіі, бо ў адваротным выпадку нават пры адключэнні ад Swift з імі можна будзе праводзіць аперацыі іншымі спосабамі. Сярод іншых прапанаваных абмежаванняў — закрыццё доступу ў еўрапейскія парты для замежных судоў, якія арандаваныя або перавозяць грузы для зарэгістраваных у Расіі кампаній, а таксама забарона на імпарт расійскага алюмінію і на экспарт алмазаў у Бельгію.

Санкцыі прапанавана пашырыць на тых грамадзян Расіі, хто нясе адказнасць за «парушэнні свабоды сходаў у кантэксце антываенных дэманстрацый» і «парушэнні свабоды слова ў кантэксце масавай цэнзуры», а таксама на чыноўнікаў і арганізацыі, якія маюць дачыненне да распрацоўкі і выкарыстання сістэмы распазнання асоб у Маскве. Гэтая сістэма, сказана ў дакуменце, «ужывалася для правядзення масавых адвольных затрыманняў удзельнікаў пратэстаў супраць уварвання Расіі ва Украіну і для выяўлення асоб, якія ўхіляюцца ад прызыву».

Супраць Газпрамбанка не ўводзіліся жорсткія санкцыі Еўрасаюза і ЗША, бо праз яго ідуць міжнародныя разлікі за газ, які экспартуецца Расіяй. Гэта адзіны дзяржаўны банк, які яшчэ можа праводзіць валютныя пераводы па Расіі і за мяжу. Аднак адпраўленні ў Аўстралію, Вялікабрытанію, Канаду і Новую Зеландыю не праходзяць з-за дзеянняў банкаў-карэспандэнтаў, паколькі гэтыя дзяржавы ўвялі санкцыі супраць банка, а ў амерыканскі спіс SDN трапіў яго топ-менеджмент на чале са старшынёй праўлення Андрэем Акімавым, нагадвае РБК.

ЗША разам з саюзнікамі разглядаюць магчымасць амаль поўнай забароны экспарту тавараў у Расію

Нафтавы экспарт Расіі ў сакавіку стаў рэкордным за апошнія тры гады

Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ4

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе10

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ4

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць