БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі вядомую блогерку Алену Бліноўскую

27.04.2023 / 09:25

Nashaniva.com

Жанчыну затрымалі на мяжы з Беларуссю пры спробе выехаць з Расіі. Ёй у віну ставяць ухіленне ад выплаты падаткаў.

Алена Бліноўская. Фота: яе інстаграм

Блогерку Алену Бліноўскую затрымалі на мяжы пры спробе пакінуць краіну, паведамляе РБК. У офісе і па месцы пражывання блогеркі праводзяцца ператрусы, яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.

«Па даных следства, Бліноўская, аказваючы інфармацыйныя паслугі з дапамогай інтэрнэту, выкарыстоўваючы схему «драбнення» бізнэсу, занізіла атрыманыя даходы і не заплаціла за перыяд 2019-2021 гадоў падатак на даданую вартасць і падатак на даходы фізічных асоб на агульную суму звыш 918 млн расійскіх рублёў (каля 12 мільёнаў даляраў). Акрамя таго, у мэтах надання бачнасці правамернага валодання, карыстання і распараджэння атрыманымі грашовымі сродкамі, легалізавала іх шляхам здзяйснення фінансавых аперацый», — расказалі ў СК.

Кадр з відэа СК РФ на мяжы

Бліноўская вядомая тым, што праводзіла анлайн-трэнінгі для жанчын «Марафон жаданняў». Некаторыя лічылі гэта інфацыганствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула