БЕЛ Ł РУС

Латвія таксама хоча «перайменаваць» Калінінград

16.05.2023 / 12:3

Nashaniva.com

Следам за Польшчай і Літвой Латвія думае адмовіцца ад назвы Калінінград.

Фота: Чыгуначны вакзал у Калінінградзе. Фота: kzd.rzd.ru

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у сябе ў твітары, што экспертная моўная камісія краіны раіць выкарыстоўваць у афіцыйных дакументах і прамовах на латышскай мове варыянты «Karaļauči» («Караляўчы») альбо «Kēnigsberga».

Tātad Karaļauči https://t.co/OHAXPVqDLY

— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) May 15, 2023

На мінулым тыдні пра адмову ад назвы Калінінград заявілі палякі, пастанавіўшы называць горад Крулевец, а затым аналагічнае пытанне ўзнялі ў парламенце літоўцы, прапанаваўшы назву Караляўчус.

Чытайце таксама:

Літоўцы таксама задумаліся над перайменаваннем Калінінграда

У Польшчы Калінінград афіцыйна будуць называць Крулеўцам

Калінінград, Кёнігсберг, Крулевец. А як па-беларуску?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула