БЕЛ Ł РУС

На прэзідэнцкі грант расійскія школьнікі намалявалі коміксы пра павешанне і забойствы

31.05.2023 / 13:33

Nashaniva.com

Пакаранне смерцю праз павешанне і забойства ўкраінцаў намалявалі расійскія дзеці для конкурсу коміксаў «Героі рускіх перамог», прафінансаванага прэзідэнцкім фондам.

Комікс, намаляваны 15-гадовай дзяўчынкай, заканчваецца пакараннем смерцю праз павешанне

Некалькі старонак часопіса з 10 дзіцячымі працамі гэтага конкурсу зʼявіліся ў сацсетках Фонду прэзідэнцкіх грантаў. Фонд выдаткаваў на гэты праект амаль тры мільёны рублёў, заўважыў рэсурс «Агентство. Новости».

Аўтары праекта ў заяўцы на грант адзначалі, што цяперашняе маладое пакаленне «супраціўляецца або ігнаруе спробы прышчапіць ёй традыцыйныя ўяўленні аб патрыятызме». І з дапамогай свайго праекта яны разлічвалі даць падлеткам магчымасць «паказаць грамадству свае патрыятычныя перакананні і пераадолець негатыўныя ўстаноўкі». Конкурс падтрымалі патрыятычныя арганізацыі і ўлады Маскоўскай вобласці.

На кадрах, апублікаваных у сацсетках фонду, ёсць фінал комікса пра Зою Касмадзямʼянскую. Комікс, намаляваны 15-гадовай дзяўчынкай, заканчваецца пакараннем смерцю праз павешанне.

На яшчэ адным кадры — фінал комікса пра вайну ва Украіне, дзе расійскія вайскоўцы са словамі «Нельга даць украінскім нацыстам схавацца» знішчаюць батарэю гармат разам з людзьмі.

Частку накладу часопіса раздалі дзецям падчас цырымоніі ў музеі на Паклоннай гары, частку плануюць перадаць у школы і моладзевыя арганізацыі.

Чытайце таксама:

Гайдукевіч і прапагандыст Гусачэнка таксама паспрабавалі зняць з сябе санкцыі ЕС. Але першы нядаўна сам прасіў яшчэ болей санкцый

Беларускія памежнікі ласкава запрасілі ўкраінскіх калег на беларускі боршч. З’едлівы тролінг паміж пагранічнікамі дзвюх краін працягваецца ВІДЭА

«Халодная люць у нейкі момант мяне апанавала». «N.R.M.» збірае грошы на дапамогу палку Каліноўскага і едзе туды з канцэртам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула