БЕЛ Ł РУС

У Вільні паставілі копію камеры расійскага ШІЗА ФОТАФАКТ

6.07.2023 / 14:13

Nashaniva.com

У Вільні на плошчы Еўропы адкрылася інсталяцыя ў выглядзе камеры расійскага ШІЗА, піша Delfi.

Фотв: «Наша Ніва»

У такі ізалятар за апошнія паўгода 10 разоў адпраўлялі апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Фота: «Наша Ніва»

Гэта дакладная копія камеры штрафнога ізалятара, у якую рэгулярна змяшчаюць расійскага палітыка Аляксея Навальнага, які адбывае пакаранне ў калоніі ў Пакрове. У Навальнага ўжо больш за дзесяць накіраванняў у ШІЗА.

Аўтар інсталяцыі — брат палітыка Алег Навальны, які прыехаў у Літву.

Мы бачым, што ў камеры ёсць адкідны ложак, маленькае акно, закрытае кратамі, падаконнік і стары ржавы ўмывальнік.

Нагадаем, что Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня 2021 года, калі ён вярнуўся самалётам у Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання. Першапачаткова яму далі 15 сутак арышту, але 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы замяніў Навальнаму ўмоўны тэрмін 3 гады 6 месяцаў па справе «Іў Рашэ» на рэальны з адбываннем калоніі агульнага рэжыму на працягу 2 гадоў і 8 месяцаў.

22 сакавіка 2022 года Лефортаўскі раённы суд Масквы прысудзіў Аляксея Навальнага да дзевяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму ніыта за махлярства ў асабліва буйным памеры і непавагу да суда.

Зараз супраць палітыка высунутыя новыя абвінавачванні. Ямуц пагражае да 30 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

На Кафедральнай плошчы ў Вільні сучаснымі сродкамі аднавілі замкавую браму

У Вільні ўпершыню ў Еўропе на вуліцы выехалі беспілотныя аўтамабілі

У Вільні праходзіць унікальная выстава пра мастакоў-літвакоў Парыжа ШМАТ ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула