Культура33

На Кафедральнай плошчы ў Вільні сучаснымі сродкамі аднавілі замкавую браму

Дзень Літоўскай дзяржавы адзначаецца штогод 6 ліпеня, ён прымеркаваны да каранацыі караля Міндоўга ў 1253 годзе. Наконт дакладнай даты і месца каранацыі дагэтуль вядуцца спрэчкі, бо літоўскія даследчыкі лічаць, што яна адбылася ў Вільні або Кернаве, польскія і беларускія — што ў Новагародку, дзе знаходзіўся княжацкі двор. 

Эпоха барока на інтэрактыўнай браме ў Вільні. Фота: тэлеграм-канал ArchiDucatus

Сёлета адзначаецца якраз 770-годдзе з моманту каранацыі. З нагоды гэтай даты па Старым горадзе пройдзе ўрачыстае трыумфальнае шэсце ад Вострай брамы да Палаца вялікіх князёў на Кафедральнай плошчы. На плошчы, да якой выходзіць адна з найбольш старажытных вуліц горада, Замкавая (Pilies g.), шэсце пройдзе праз усталяваную інтэрактыўную браму. 

Эпоха Рэнесансу на інтэрактыўнай браме пераймае формы суседняга Палаца вялікіх князёў літоўскіх. Побач гранітныя блокі пазначаюць гістарычныя габарыты Замкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал ArchiDucatus

Брама з перыядычнасцю ў некалькі хвілін цалкам змяняе сваё аблічча, распавядаючы пра розныя стылістычныя і гістарычныя эпохі Літвы. Беларусам, якія на працягу стагоддзяў мелі супольную з літоўцамі гісторыю, сюжэты і асобы, што дэманструюцца ў віртуальных нішах брамы, будуць добра знаёмыя.

Позняе барока і класіцызм прадстаўлены вялікімі князямі, каталіцкімі і яўрэйскімі рэлігійнымі дзеячамі. Фота: тэлеграм-канал ArchiDucatus

Першая эпоха — гэта старажытнасць, паказаная абагульненымі формамі раманскай архітэктуры, якая, здаецца, уласна на тэрыторыі цяперашняй Літвы, не бытавала, і першымі літоўскімі валадарамі. Далей ідуць эпохі сярэднявечнай готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму XVIII стагоддзя, дзе вялікіх князёў літоўскіх змяняюць магнаты, рэлігійныя дзеячы, найбольш значныя творы літаратуры, у тым ліку Статуты ВКЛ. Эпоху рамантызму XIX стагоддзя ілюструюць партрэты дзеячаў літоўскага нацыянальнага адраджэння і першыя літоўскія выданні, а эпоху мадэрнізму XX стагоддзя — гісторыя супраціву савецкай акупацыі. 

Брама ў формах літоўскага Сейма распавядае пра супраціўленне савецкай акупацыі. Фота: тэлеграм-канал ArchiDucatus

З’яўленне інтэрактыўнай брамы на гэтым месцы зусім невыпадковае. Кафедральная плошча сфарміравалася ў межах сцен Ніжняга замка. Ад гэтых умацаванняў засталося не так шмат, як і ў большасці гарадоў. Старадаўнія муры, якія страцілі сваю абарончую функцыю і заміналі развіццю горада, былі разабраныя або ўключаныя ў новыя камяніцы. Найбольш добра і пазнавальна ад былых умацаванняў Ніжняга замка захавалася хіба што адна з вежаў, перабудаваная ў званіцу сабора Святога Станіслава. 

Замкавая брама на макеце-рэканструкцыі віленскіх замкаў 

Меліся ў Ніжняга замка і брамы, галоўная з іх была паўднёвая, ад якой адыходзіла Замкавая вуліца. Пазней тут, у будынку над брамай, засядаў Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, вышэйшы апеляцыйны суд краіны, які таксама праводзіў свае сесіі ў Менску (будынак Трыбунала знішчаны разам з Замчышчам) і Новагародку. Выява гэтага будынка з арачным праездам захавалася на малюнку 1835 года, выкананым Юзафам Азямблоўскім, дарэчы, ураджэнцам Менска.

Будынак Трыбунала ВКЛ з брамай на малюнку Юзафа Азямблоўскага, 1835

У час апошняй рэканструкцыі Кафедральнай плошчы ў Вільні архітэктары чырвоным гранітам пазначылі абрысы ранейшых замкавых сцен, вежаў, біскупскага палаца і брам. Паўднёвая замкавая брама, якая вяла да брамы велікакняскага палаца, абазначана некалькімі масіўнымі гранітнымі блокамі, якія дадуць добрае ўяўленне пра габарыты колішняга збудавання. Менавіта побач з гэтым месцам і была ўзведзена святочная інсталяцыя, як бы аднаўляючы гістарычную пераемнасць. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Ĺ
    06.07.2023
    Na čym zasnavana antynavukovaje vykazvannie pra kbiažacki dvor?
  • Жвір
    06.07.2023
    Ĺ, у ліетувісаў уся іхная інтэрпрэтацыя гісторыі ВКЛ адна вялікая антынавуковая ... гумарэска.
  • хмык
    06.07.2023
    "бо літоўскія даследчыкі лічаць, што яна адбылася ў Вільні"
    а ў якім годзе заснаваны Вільнюс?

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць