БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі, якія прыехалі на саміт НАТА

10.07.2023 / 21:29

Nashaniva.com

У дэлегацыю Сената ЗША, якая прыбыла на саміт НАТА ў Вільню, уваходзіць шэсць сенатараў, сярод якіх і Джын Шэхін, які таксама з’яўляецца старшынёй беларускага кокусу ў верхняй палаце амерыканскага парламента. Ціханоўская прыняла амерыканскіх палітыкаў у сваім віленскім офісе, паведаміла прэс-служба Офіса палітыка.

Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці. Святлана Ціханоўская расказала пра сітуацыю з расійскімі наёмнікамі ПВК «Вагнер» і размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі, а таксама пра апошнія крокі, зробленыя па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

Беларуская лідарка падзякавала амерыканскаму Сенату за падтрымку намаганняў па вызваленні палітвязняў, а таксама дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Сенатары, у сваю чаргу, выказалі падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсяму дэмакратычнаму руху Беларусі і запэўнілі, што будуць падымаць пытанне Беларусі падчас саміту НАТА.

Чытайце таксама:

Падчас паездкі ў Італію Ціханоўская абмеркавала візы для беларусаў, падтрымку для добраахвотнікаў і пытанні да саміту NATO

Ціханоўская: Беларусы не здадуцца, пакуль усе расійскія акупанты не пакінуць Беларусь

Мілінкевіч выказаўся пра наступствы замены Святланы Ціханоўскай і магчымы яе палітычны лёс пасля 2025 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула