БЕЛ Ł РУС

27 ліпеня пачнуць судзіць Ларысу Шчыракову

17.07.2023 / 22:26

Nashaniva.com

Экс-журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня ў Гомельскім абласным судзе. Як вынікае з раскладу суда, разглядаць яе справу будзе суддзя Мікалай Доля, які раней ужо вынес прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу.

Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

Шчыракова абвінавачваецца паводле трох артыкулаў: часткі 1 і часткі 2 артыкула 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і артыкула 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Ларысу Шчыракову затрымалі ў снежні 2022 года.

Чытайце таксама: 

У Гомелі будуць судзіць журналістку за супрацоўніцтва з «Вясной» і «Белсатам»

«Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася». Гомельская журналістка Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Журналістка Ларыса Шчыракова за кратамі адзначае 50-годдзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула