Грамадства11

Журналістка Ларыса Шчыракова за кратамі адзначае 50-годдзе

13 красавіка ў гомельскай журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай юбілей — ёй спаўняецца 50 гадоў. Сустракае яна гэтую круглую дату за кратамі СІЗА-3. Яе гісторыю нагадвае БАЖ. 

Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

Чатыры месяцы таму, 6 снежня, у прыватным доме Шчыраковай, дзе яна жыла з шаснаццацігадовым сынам, сілавікі правялі ператрус. Жанчыну забралі ў ізалятар, а яе сына Святаслава перадалі ў сацыяльны прытулак. Сваякі звязаліся з бацькам падлетка, які пасля разводу жыве асобна ў расійскім Навасібірску, адкуль ён родам. Праз два тыдні бацька прыехаў у Гомель і забраў Святаслава з прытулку пад сваю апеку.

Тым часам Ларысу Шчыракову з ІЧУ перавялі ў СІЗА. Супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне, невядома, як і тое, на якой стадыі знаходзіцца расследаванне крымінальнай справы.

З адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Перадачы з неабходнымі рэчамі для Шчыраковай ад сваякоў прымаюць, а вось спатканняў пакуль не даюць.

На волю Ларыса пісала, што знаходзіцца ў адной камеры са звычайнымі бедалагамі, арыштаванымі за розныя эканамічныя ды бытавыя злачынствы.

На шпацыры яны, па сутнасці, не ходзяць. Скардзілася таксама, што не мае добрага сну, бо ў камеры ўначы ўвесь час гарыць святло.

У адным з апошніх лістоў Ларыса прасіла перадаць ёй крэмы для твару і цела. На пераведзеныя ў СІЗА на асабісты рахунак грошы Ларысе ўдалося замовіць патрэбныя кнігі па псіхалогіі — мінулай восенню яна паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны на завочнае навучанне, каб набыць прафесію псіхолага.

У свой час Ларыса вочна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт гэтага ж універсітэта, выкладала ў школе гісторыю і англійскую мову, а потым захапілася журналістыкай, супрацоўнічала з незалежнымі медыя.

Яна таксама запачаткавала ўласны праект ушанавання памяці рэпрэсаваных за савецкім часам «Забітыя і забытыя». Запісвала сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, на падставе якіх стварала дакументальныя фільмы.

За працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі ў беларускім МЗС Шчыракову на падставе пратаколаў міліцыі суды каралі адміністрацыйнымі штрафамі больш за 40 разоў.

У 2021 годзе Ларыса Шчыракова публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Зарэгістравалася індывідуальным прадпрымальнікам і стала займацца этнафотасесіямі — здымала за грошы ахвотных людзей у нацыянальных беларускіх строях. Дзеля гэтага выкарыстоўвала ўласную багатую калекцыю народных вышыванак, намітак, старадаўніх побытавых рэчаў з гомельскага краю.

Нядаўна Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і саюзы французскіх журналістаў SNJ, SNJ-CGT, CFDT-Journalistes зрабілі адмысловую заяву, у якой заклікаюць да безадкладнага вызвалення Ларысы Шчыраковай.

Павіншаваць Ларысу Шчыракову можна па адрасе: СІЗО №3, г. Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003.

Каментары1

  • Студент
    13.04.2023
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»28

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць