БЕЛ Ł РУС

Наўседа пра вагнераўцаў у Беларусі: Сродкаў у нас дастаткова

18.07.2023 / 9:3

Nashaniva.com

Аднак, на думку кіраўніка Літвы, за сітуацыяй варта сачыць.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

У адказ на заўважаную ў Беларусі калону вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер» прэзідэнт Гітанас Наўседа заявіў, што ў Літвы сродкаў бяспекі дастаткова. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, за сітуацыяй неабходна сачыць.

«Дзяржрада па абароне яшчэ да саміту НАТА прыняла рашэнне аб павелічэнні сіл разведкі на ўсходняй мяжы і зацвярджэнні плана прыкрыцця мяжы. На гэты момант іх дастаткова. Несумненна, мы будзем сачыць за сітуацыяй і, калі спатрэбяцца рашэнні, абавязкова іх прымем у самыя кароткія тэрміны», — заявіў кіраўнік літоўскай дзяржавы журналістам у Бруселі, як піша Delfi.lt.

Нагадаем, што, паводле апошняй інфармацыі, у беларускім лагеры пад Асіповічамі ўжо знаходзіцца каля 100 адзінак вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер».

Перамяшчэнне расійскіх наймітаў ужо прывяло да рэзкага павелічэння колькасці польскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў на мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Цяпер у Беларусі ад 500 да 700 вагнераўцаў — ГУР Украіны

У Дзярждуме Расіі заявілі, што ПВК «Вагнер» патрэбная ў Беларусі для будучага захопу Сувалкскага калідора

«Вагнераўцы» могуць з'явіцца сярод мігрантаў, якія шукаюць шлях у ЕС з Беларусі — прэзідэнт Літвы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула