БЕЛ Ł РУС

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе ў поўным аб'ёме

21.07.2023 / 10:00

Nashaniva.com

Пасля з'яўлення інфармацыі, што праца некаторых секцый будзе ўрэзана, узнялася хваля падтрымкі.

«У папярэднім публічным звароце мы паведамілі пра складаную сітуацыю, якая паўстала з фінансаваннем Кангрэса, у сувязі з чым было прынятае няпростае рашэнне пра перавод некалькіх секцый Кангрэса (культурніцкай скіраванасці) у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне выклікала публічную дыскусію і хвалю падтрымкі ў бок Арганізацыйнага камітэта. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс — гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.

Мы рады абвясціць, што прапанаваная дапамога дазваляе нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана», — гаворыцца ў звароце арганізатараў.

Раней паведамлялася, што ў анлайн-рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі плануецца ў Гданьску ад 22 да 24 верасня. Праца Кангрэса будзе адбывацца па 14 даследчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі.

Чытайце таксама:

Праграма для беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў

Прыпыніў дзейнасць Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Ці рэальна ў эміграцыі стварыць дэмакратычныя інстытуты, з якімі можна будзе прыйсці ў новую Беларусь?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула