БЕЛ Ł РУС

Служба бяспекі Украіны прызнала датычнасць да атакі на Крымскі мост восенню 2022 года

26.07.2023 / 17:6

Nashaniva.com

Як піша «РБК-Украіна», падчас гашэння адмысловай паштовай маркі старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк пацвердзіў, што спецаперацыя, якая скончылася выбухам грузавіка і абвальваннем 250 метраў дарожнага палатна, — справа рук спецслужбаў Украіны.

«Шмат розных спецыяльных аперацый. Пра частку з іх мы можам гаварыць пасля перамогі, пра асобныя з іх мы наогул не будзем гаварыць… Гэта адна з нашых рэалізацый, а менавіта разбурэнне Крымскага моста 8 кастрычніка мінулага года», — падкрэсліў у сваёй прамове Малюк.

Расійскае следства называла вінаватымі ў дыверсіі Галоўнае ўпраўленне разведкі і персанальна яго кіраўніка Кірылу Буданава. Украінскі бок датычнасць да атакі доўга адмаўляў.

З таго часу расіяне паспелі аднавіць Крымскі мост, але нядаўна там адбыліся чарговыя выбухі, у выніку якіх былі пашкоджаныя два пралёты. І аднавіць іх будзе нібыта цяжэй, чым мінулым разам.

Чытайце таксама:

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанага Крымскага моста ФОТА

Роўна год таму Мядзведзеў сказаў вядомыя словы пра Крымскі мост. У сеціве зараз над імі смяюцца, а СБУ троліць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула