БЕЛ Ł РУС

Выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску 17 снежня 2022-га быў групавым суіцыдам — СК

26.07.2023 / 18:15

Nashaniva.com

Тады загінула шэсць чалавек. Цяпер следчыя сцвярджаюць, што выбух наўмысна выклікала двое жыльцоў гэтага дома, якія разлілі ў кватэры каля 10 літраў вадкасці, а пасля пашкодзілі газавую трубу і выклікалі выбух.

Скрыншот з відэа

Пажар у доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся каля трэцяй гадзіны ночы 17 снежня мінулага года. Падчас яго загінула шэсць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Тры чалавекі ў цяжкім стане былі шпіталізаваныя.

МНС тады паведамляла, што прычынай пажару мог стаць выбух пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчылі знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх захоўвалася гэтая вадкасць.

Скрыншот з відэа

Цяпер следчыя сцвярджаюць, што выбух наўмысна выклікала двое жыльцоў гэтага дома, якія разлілі ў кватэры каля 10 літраў вадкасці, а пасля пашкодзілі газавую трубу і выклікалі выбух. У выніку загінулі як самі, дык і яшчэ адна сям'я з таго самага пад'езда. Пацярпелі таксама іншыя выпадковыя людзі.

Крымінальная справа па гэтым факце цяпер спыненая дзеля таго, што мужчына і жанчына, якія такім чынам спрабавалі ўчыніць «групавы суіцыд», загінулі падчас выбуху.

Нядаўна паведамлялася, што падобным чынам імкнуўся скончыць жыццё самагубствам цяжкахворы пенсіянер з Добрушскага раёна на Гомельшчыне. У ягоным выпадку, праўда, людскіх ахвяр не было, застаўся жывым нават ён сам. У той жа час дом зараз мусіць пайсці пад знос. 

Чытайце таксама:

П'яны бяспраўнік за смяротнае ДТЗ на праспекце Пушкіна атрымаў 8 гадоў калоніі

Машына з небяспечным грузам згарэла пад Віцебскам

У ДТЗ у Лельчыцах пацярпела пяцёра дзяцей

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула