Аліна Коўшык абмеркавала ў Кіеве стварэнне беларуска-ўкраінскіх тэлепраектаў
Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык падчас свайго візіту ў Кіеў абмеркавала з прадстаўніком Назіральнай рады «Суспільне мовленне» і начальнікам галоўнага ўпраўлення інфапалітыкі Мінкультуры Украіны пытанні сумеснага тэлевяшчання, паведаміла прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.
У Кіеве Аліна Коўшык узяла ўдзел у закрытым брыфінгу ўкраінскіх экспертаў па інфармацыйнай палітыцы і сумесным супрацьдзеянні прапагандзе, а таксама правяла шэраг працоўных сустрэч.
З намеснікам дырэктара Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімірам Тылішчакам яна абмеркавала «магчымасці стварэння сумеснай беларуска-ўкраінскай гістарычнай камісіі па супрацьдзеянні перапісванню гісторыі».
У Кіеве Коўшык таксама наведала Міністэрства адукацыі і навукі, дзе размаўлялі пра «спрашчэнне прызнання дыпломаў для беларусаў, якія служаць у вайсковых фарміраваннях ва Украіне», вывучэнне гісторыі Беларусі ва ўкраінскіх універсітэтах.
Чытайце таксама:
«Нам не ўсё адно!» 29 ліпеня пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі
Сахашчык: У расійскім войску мяркуюць, што Беларусь падарылі Прыгожыну