БЕЛ Ł РУС

Увечары ўдарылі па Запарожжы — ёсць ахвяры 

29.07.2023 / 20:10

Nashaniva.com

У суботу ўвечары ў выніку ракетнага ўдару па Запарожжы загінулі мужчына і жанчына, яшчэ адна жанчына параненая.

Фота: тэлеграм-канал Анатоля Курцева

Пра гукі выбуху ў Запарожжы напісала выданне «Суспільне».

Сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў паведаміў, што ракета трапіла па адкрытай мясцовасці. 

«Выбухной хваляй выбітыя вокны ў шматпавярховіках і пашкоджаныя будынкі адукацыйнай установы і супермаркета.

На месцах разгортваецца палатка гарадской рады, пачынаюць працаваць псіхолагі, дабрачынцы і адпаведныя службы», — напісаў ён у тэлеграме.

Ён жа паведаміў і пра людскія ахвяры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула