БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскае патрульнае судна «Васілій Быкаў»

1.08.2023 / 8:34

Nashaniva.com

Уначы 1 жніўня ўкраінскія безэкіпажныя катары паспрабавалі атакаваць два патрульныя караблі Чарнаморскага флоту, паведаміла Мінабароны Расіі.

Судна «Васілій Быкаў». Фота з Вікіпедыі

Беспілотнікі атакавалі судна «Сяргей Котаў» і «Васілій Быкаў», якія выконвалі задачы кантролю суднаходства ў паўднёва-заходняй частцы Чорнага мора, за 340 км на паўднёвы захад ад Севастопаля.

«Падчас адбіцця атакі ўсе тры безэкіпажныя катары праціўніка знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення расійскіх караблёў. Караблі «Сяргей Котаў» і «Васілій Быкаў» Чарнаморскага флоту працягваюць выконваць пастаўленыя задачы», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Судна «Васілій Быкаў» названа не ў гонар славутага беларускага пісьменніка, а ў гонар савецкага марскога афіцэра, а ў будучым контрадмірала, Героя Савецкага Саюза Васілія Іванавіча Быкава (1920—1999).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула