БЕЛ Ł РУС

Эліз-Сафіе, Іларыя-Міраслава, Эван-Лявон, Леў-Тэадор. Якімі імёнамі называлі мінчукі дзяцей у першым паўгоддзі

1.08.2023 / 15:27

Nashaniva.com

Большасць бацькоў у сталіцы лічаць за лепшае даваць нованароджаным традыцыйныя імёны. Так, у першым паўгоддзі 2023-га дзяўчатак часцей за ўсё называлі Сафіямі і Евамі, а хлопчыкаў — Міхаіламі і Маркамі.

Фота: «Наша Ніва»

Па словах начальніка аддзела натарыята, ЗАГСаў і ліцэнзіятаў у сферы юрыдычных паслуг Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юліі Міхалап, імя Сафія даўно на піку папулярнасці, пішуць Мінск-навіны.

Сёлета ў Мінску на свет з'явіліся 177 маленькіх Сафій. На другім месцы імя Ева. Далей сімпатыі размеркаваліся так:

Пяцёрка самых запатрабаваных мужчынскіх імёнаў выглядае наступным чынам:

Як адзначае эксперт, у пашане ў бацькоў былі таксама рэдкія імёны — Пелагея, Міліса, Зарына, Іна, Арсенцій, Юльян, Фама, Кузьма.

— Дзіцяці можна даць не больш за два імёны, пры гэтым першым паказваецца асноўнае імя, — нагадала Юлія Міхалап. — Галоўны крытэр пры гэтым — захаванне нормаў грамадскай маралі.

У гэтым паўгоддзі сярод падвойных імёнаў сустракаліся— — Алесь-Елісей, Леў-Лявон, Леў-Тэадор, Эван-Лявон, а таксама Іларыя-Міраслава, Марыя-Ева, Мія-Марыя, Эліз-Сафіе.

Дарэчы, за шэсць месяцаў хлопчыкаў у сталіцы нарадзілася больш, чым дзяўчынак: 3716 супраць 3 377.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула