БЕЛ Ł РУС

У Мінску праходзяць тэсціраванне новыя святлафоры

1.08.2023 / 16:34

Nashaniva.com

«Разумныя» святлафоры тэсціруюць супрацоўнікі сталічнай ДАІ 1 жніўня на вул. Сурганава насупраць дома № 76, дзе размешчаны рэгуляваны пешаходны пераход, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Вонкава новыя святлафоры прыкметна адрозніваюцца ад тых, якія гараджане і госці сталіцы прывыклі штодня назіраць у Мінску. Аднак застаюцца ранейшымі прылады для выкліку, размешчаныя паабапал пераходу на апорах асвятлення. Дастаткова дакрануцца далонню да прылады, каб спрацаваў зваротны адлік часу і загарэўся зялёны сігнал.

Святлафоры выпускаюцца ў Расі, яны ўжо ўведзеныя ў эксплуатацыю ў некаторых расійскіх і казахстанскіх гарадах. На вуліцы Сурганава ў Мінску яны пакуль працуюць у якасці эксперыменту.

У месцах устаноўкі такіх святлафораў зніжэнне аварыйнасці ў сярэднім складае 69 %, шмат у чым дзякуючы падсветцы. Святлодыёдныя свяцільні падсвятляюць зоны тратуара, калі гарыць чырвоных сігнал. Калі зялёны — дадаткова асвятляецца пераход. Такое рашэнне нібыта дазваляе павялічыць асветленасць у раёне скрыжавання ў цёмны час сутак у сярэднім на 20%.

Чытайце таксама:

Новыя станцыі мінскага метро адкрыюць да канца 2024 года

У якіх раёнах Мінска будуюць найбольш кватэр

Вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам давядзецца адпрацоўваць дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля 10 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула