БЕЛ Ł РУС

Шасцігадовую ўкраінку, якой перасадзілі сэрца загінулага хлопчыка, выпісалі з бальніцы

9.08.2023 / 12:20

Nashaniva.com

Бацькі Юры далі дазвол на пасмяротнае донарства сэрца і іншых органаў сына, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць траіх дзяцей.

Саламія. Фота: Украінская праўда

6-гадовую Саламію, якой упершыню ва Украіне перасадзілі сэрца ад памерлага хлопчыка, выпісалі з бальніцы. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко, піша «Украінская праўда».

Донарам для Саламіі стаў 4-гадовы хлопчык Юра, якому дактары канстатавалі смерць мозга праз анеўрызму. Бацькі Юры далі дазвол на пасмяротнае донарства сэрца і іншых органаў сына, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць траіх дзяцей. Аперацыю Саламіі выканалі ў Інстытуце сэрца МАЗ Украіны.

Донарам для Саламіі стаў 4-гадовы хлопчык Юра, якому дактары канстатавалі смерць мозга праз анеўрызму. Фота: Украінская праўда

«Я хачу падзякаваць бацькам Юры, якія нягледзячы на цяжкую страту, прадэманстравалі нам усім прыклад таго, як нават у самыя цёмныя часы можна рабіць добрыя справы — выратаванае жыццё трох дзетак», — сказаў Віктар Ляшко.

Бацькі Юры далі дазвол на пасмяротнае донарства сэрца і іншых органаў сына. Фота: Украінская праўда

Разам з Саламіяй са шпіталя выпісалі і 17-гадовую Юліяну, якая перанесла трансплантацыю сэрца на дзень раней за Саламійку ў Львове.

Маці Юры слухае, як яго сэрца б'ецца ў грудзях Саламіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула