БЕЛ Ł РУС

Сёння — Прачыстая. У гэты дзень асвячаюць кветкі і зёлкі

15.08.2023 / 07:28

Nashaniva.com

Свята належыць да ліку «гадавых», «абавязковых» свят.

Фота: «Наша Ніва»

15 жніўня ў рыма-каталікоў, грэка-каталікоў і праваслаўных, якія прытрымліваюцца новаюліянскага календара, — Прачыстая (Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі).

У гэты дзень асвячаюць кветкі і зёлкі.

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (гэта поўная назва свята ў рыма-каталікоў) з’явілася ў V ст. Грэка-каталікі называюць гэтае свята Успеннем Найсвяцейшай Багародзіцы. У народзе ж замацаваліся назвы Прачыстая, Спленне.

Свята належыць да ліку «гадавых», «абавязковых» свят.

У Польшчы і Літве сёння выхадны дзень.

У Польшчы гэты дзень таксама адзначаецца ў памяць пра перамогу над бальшавікамі пад Варшавай у 1920 годзе. Як лічыцца, гэты цуд здзейсніла заступніцтва Божай Маці.

Праваслаўныя, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, Прачыстую (Спленне) адзначаюць 28 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула