БЕЛ Ł РУС

У Полацку актывіста будуць судзіць па досыць рэдкім артыкуле

16.08.2023 / 12:43

Nashaniva.com

Мікалая Машарскага абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 342-2 КК). Па апошнім артыкуле судзілі толькі трох чалавек, звяртае ўвагу «Вясна».

Артыкул 342-2 Крымінальнага кодэкса адносна новы, ён дзейнічае з 18 чэрвеня 2021 года. Аляксандр Кутас — бяздомны і былы палітзняволены — першы асуджаны па ім. Таксама па ім судзілі палітзняволенага культурнага менеджара Уладзіміра Булаўскага і Андрэя Кунцэвіча.

Мікалай Машарскі родам з Расонаў. Яго неаднаразова судзілі за «несанкцыянаваны пікет», а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Яго затрымлівала дома пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках.

Падтрымайце Мікалая пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Мікалай Мікалаевіч Машарскі.

Чытайце таксама:

Мінчук, які ўдзельнічаў у пратэстах, напісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы

У Гомелі разглядаюць крымінальную справу, дзе адно з абвінавачанняў — удзел у ваенных дзеяннях

Столінскага блогера Аляксандра Ігнацюка, імаверна, вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула