Грамадства11

Мінчук, які ўдзельнічаў у пратэстах, напісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы

У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».

Фота: Tut.by

Па матэрыялах абвінавачання, Станішэўскі ў адзін з вераснёўскіх дзён 2020 года прыехаў у гандлёвы цэнтр «Карона».

Убачыўшы шмат людзей з сімволікай, далучыўся да іх. «Парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі і перашкаджаў працы грамадскага транспарту… Затым, стоячы на праезнай частцы паміж Галоўпаштамптам і гасцініцай «Мінск» сфатаграфаваўся на свой тэлефон», — гаварылася ў абвінавачанні.

У судзе Станішэўскі ранейшыя паказанні не пацвердзіў, а заявіў, што сапраўды падпісаў падчас следства ўсе працэсуальныя дакументы, у тым ліку і яўку з павіннай, бо невядомы дасылаў яму на тэлефон паведамленні, пагражаў паведаміць у міліцыю. А фотаздымак, маўляў, быў зроблены на ходніку.

Суд таксама выключыў з абвінавачвання ўказанне аб прычыненні «Мінскаўтатрансу» матэрыяльнай шкоды на 5 млн рублёў.

У выніку Віталю Станішэўскаму далі паўтара года «хатняй хіміі».

Ягонае прозвішча ўнесена ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Каментары1

  • Алена
    16.08.2023
    Была магчымасць з'ехаць - не, вырашыў павініцца перад дзяржавай

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць