БЕЛ Ł РУС

Польшча пра поўнае закрыццё межаў з Беларуссю: Гэта рашэнне яшчэ не прынятае

22.08.2023 / 08:28

Nashaniva.com

«Беларусь — фортка для Польшчы, а Польшча для Беларусі — вялікае акно. Аднак бяспека важнейшая за ўсё, важнейшая за эканамічныя інтарэсы», — лічыць польскі чыноўнік.

Фота: Straż Graniczna

Польшча можа закрыць усе пераходы на мяжы з Беларуссю, калі заўважыць агрэсіўныя дзеянні з боку «вагнераўцаў» або іншыя сімптомы, але пастанова яшчэ не прынятая. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, паведамляе Reform.by.

«Такая магчымасць ёсць, калі мы заўважым якія-небудзь сімптомы з боку Беларусі або агрэсіўныя дзеянні групы «Вагнер», то думаю, што трэба будзе гэта зрабіць, але гэтая пастанова яшчэ не прынятая», — заявіў Вонсік.

Па словах Вонсіка, рашэнне аб закрыцці межаў павінна прымацца разам з Літвой і Латвіяй, каб цалкам ізаляваць Беларусь.

«Беларусь — фортка для Польшчы, а Польшча для Беларусі — вялікае акно. Аднак бяспека важнейшая за ўсё, важнейшая за эканамічныя інтарэсы», — лічыць Вонсік.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь не з'яўляецца незалежнай краінай, бо выконвае ўсе распараджэнні Пуціна.

28 жніўня Польшча і краіны Балтыі плануюць абмеркаваць механізм закрыцця мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы расказаў, што павінен зрабіць Мінск для паляпшэння адносін з Варшавай

«Жартаў не будзе». Прэм'ер Латвіі назваў мабілізацыю дадатковых сіл на беларускую мяжу папераджальнай акцыяй

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула