БЕЛ Ł РУС

У Магілёве вучонай-эколагу далі два гады калоніі за «распальванне варожасці»

25.08.2023 / 14:35

Nashaniva.com

Магілёўскі абласны суд 23 жніўня вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы кафедры Беларуска-расійскага ўніверсітэта Ганне Скрыган, піша Mayday.

Ганна Скрыган. Фота: сацсеткі

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у «распальванні варожасці» (арт.130 КК РБ) і прызначыў пакаранне два гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці працэсу і крымінальнай справы невядомыя, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Ганна Скрыган — кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай.

У БРУ ў розны час была дацэнтам кафедры «Бяспека жыццядзейнасці», а таксама загадчыцай кафедры «Аўтамабільныя дарогі».

Чытайце таксама:

Прадпрымальніка з Магілёва асудзілі за фота перамяшчэння расійскай вайсковай Z-тэхнікі

Жыхара Магілёва, які паверыў абяцанням сілавікоў і вярнуўся з Польшчы дамоў, асудзілі на тры гады калоніі

Магілёўскаму сацыёлагу Бубнову далі два гады зняволення за навуковы артыкул

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула