БЕЛ Ł РУС

Прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас

29.08.2023 / 7:0

Nashaniva.com

Сёння ў праваслаўных, якія трымаюцца юліянскага календара, — трэці Спас, або Палатняны Спас, Хлебны, Арэхавы.

Праваслаўная царква адзначае ў гэты дзень свята ў гонар перанясення ў Канстанцінопаль Нерукатворнага вобраза Ісуса Хрыста ў 944 годзе.

У народзе Палатняным яго называюць таму, што ў гэты дзень адбываліся кірмашы і гандлявалі палатном.

У многіх мясцінах у гэты дзень спраўлялі дажынкі, казалі: «Трэці Спас — хлеба прыпас». У гэты дзень або каля яго сяляне рабілі дасеўкі, г. зн. сеялі азімае жыта.

Да гэтага дня паспявалі арэхі і пачынаўся іх збор.

Адляталі апошнія ластаўкі. Лета сканчаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула