БЕЛ Ł РУС

Расійскі дэзерцір, які ў пачатку жніўня пагражаў падарваць гранату ў Башкартастане, скончыў жыццё самагубствам

30.08.2023 / 17:33

Nashaniva.com

У пачатку жніўня расійскі вайсковец Ільдар Б., які, як сцвярджалася, пайшоў служыць добраахвотна, збег падчас паездкі на судова-псіхіятрычную экспертызу — яго павінны былі судзіць па артыкуле за пакіданне часці. 

Ільдар Б. (справа) з кіраўніком Башкартастана Радыем Хабіравым

Мужчына дастаў гранату і пагражаў выбухам, але здаўся праз некалькі гадзін. Да яго на перамовы прыязджаў сам кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў.

Цяпер жа выданне «База» паведамляе, што сёння Ільдар Б. скончыў жыццё самагубствам у СІЗА-1 ва Уфе.

Чытайце таксама:

У Гродне з'явіўся праезд Эміля Чэчкі. Там знаходзіцца генконсульства Польшчы

У КНДР збег амерыканскі салдат. Ён уцякаў смеючыся, але яго адразу арыштавалі

На Камчатцы двух вайскоўцаў пакаралі калоніяй за адмову ваяваць ва Украіне

«Наш прэзідэнт стаў ваенным злачынцам». Афіцэр ФСА, які працаваў з Пуціным, уцёк з Расіі і даў інтэрвʼю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула