Свет55

У КНДР збег амерыканскі салдат. Ён уцякаў смеючыся, але яго адразу арыштавалі

Гэта шараговец Трэвіс Кінг. Раней ён знаходзіўся ў дысцыплінарнай часці Кэмп Хамфрыс у Паўднёвай Карэі і накіроўваўся ў ЗША для звальнення з Узброеных сіл.

Пхеньян. Помнік Працоўнай партыі КНДР. Помнік багаты сімволікай: серп, молат і каліграфічны пэндзаль сімвалізуюць рабочых, сялян і інтэлігенцыю. Фота: ak_phuong / Getty Images

Амерыканскі салдат быў затрыманы ў Паўночнай Карэі пасля таго, як без дазволу перасёк яе мяжу, піша Бі-бі-сі.

Як пацвердзіў прадстаўнік арміі ЗША, а да таго паведамлялі ананімныя крыніцы амерыканскіх медыя, затрыманы — радавы Трэвіс Кінг. Са слоў крыніц, раней ён знаходзіўся ў дысцыплінарнай часці Кэмп Хамфрыс у Паўднёвай Карэі і накіроўваўся ў ЗША для звальнення з Узброеных сіл.

Прайшоўшы пашпартны кантроль, ён нейкім чынам здолеў вярнуцца і далучыўся да экскурсійнага туру ў памежную з Паўночнай Карэяй дэмілітарызаваную зону, якая ў жыхароў Паўднёвай Карэі і турыстаў ужо даўно стала славутасцю, нягледзячы на складаныя адносіны з Паўночнай Карэяй.

Дзяржаўны дэпартамент і Міністэрства абароны ЗША заявілі, што падчас экскурсіі ён «наўмысна, па ўласнай волі» перасёк мяжу. Аднак пакуль што ніводнае ведамства яшчэ не сказала, што ён дэзерціраваў.

Па словах аднаго з удзельнікаў гэтай экскурсіі, салдат уцякаў у Паўночную Карэю смеючыся.

«Спачатку я падумаў, што гэта проста благі жарт, але калі ён не вярнуўся, то я зразумеў, што ўсё сур'ёзна», — сказаў сведка ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі CBS.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер сказаў, што яго ведамства падтрымлівае сувязь з Пентагонам і гатова аказаць любую дапамогу, калі такая спатрэбіцца.

Спачатку імя салдата з меркаванняў прыватнасці трымалася ў сакрэце, бо Белы дом хацеў паведаміць пра тое, што здарылася, яго сваякам. Аднак неўзабаве адразу некалькі агенцтваў навін заявіла, што гэтага чалавека завуць Трэвіс Кінг, ён радавы другога класа арміі ЗША.

На пытанне журналістаў, ці звязваўся Дзяржаўны дэпартамент з Паўночнай ці Паўднёвай Карэяй, Мілер сказаў, што «ўпэўнены, што мы падтрымліваем сувязь з паўднёвакарэйцамі». Ён дадаў, што Дзярждэпартамент прадстаўнікам Паўночнай Карэі не тэлефанаваў, але, наколькі яму вядома, нейкія кантакты з Пхеньянам у Пентагона мелі месца.

У 2017 годзе розгалас атрымаў факт смерці студэнта Ота Уормбіра, якога ў Пхеньяне асудзілі на 15 гадоў за плакат. Бацькі сказалі, што сына моцна збівалі. Уормбіра вызвалілі, і ён з'ехаў у ЗША, дзе вельмі хутка памёр.

Каментары5

  • Херамант
    19.07.2023
    Ха,там его дисциплине быстро научат.
  • гоблен
    19.07.2023
    Неожиданная форма суицида!
  • гоблен
    19.07.2023
    Зато в споре выиграл, чай

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць