«Міс Беларусь — 2023» не змагла адказаць, хто напісаў «Паўлінку»
Элеаноры Качалоўскай, якая перамагла ў конкурсе, 23 гады, яна — менеджар у мадэльным агенцтве ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Элеанора Качалоўская. Фота: БелТА
За перамогу ў конкурсе Элеанора атрымала грашовы прыз і падарункі — ювелірнае ўпрыгожанне, аўтамабіль Geely і збор твораў Янкі Купалы.
Кнігі сталі прыемным сюрпрызам ад Мінінфарма. У час фіналу дзяўчатам задавалі пытанні вядомыя беларускія жанчыны.
Элеаноры трэба было адказаць на пытанне артысткі Тэатра імя Янкі Купалы аб тым, хто аўтар «Паўлінкі», але дзяўчына разгубілася, піша «Спутнік».
@nashaniva А вы б адказалі на пытанне? #беларусь #мінск #минск #навіны #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко #лукашэнка #миссбеларусь #купала #беларускамоўнытыкток #тыкток #нашаніва ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music
Пасля новая «Міс Беларусі» паабяцала, што абавязкова прачытае п’есу і прыйдзе на «Паўлінку» ў Купалаўскі.
Таксама дзяўчына адзначыла, што адчувае вялікае пачуццё падзякі да сваёй краіны, і асабіста падзякавала Лукашэнку.
«Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй, што вы даяце такім простым дзяўчатам магчымасць аказацца ў гэтай казцы», — сказала Элеанора.
Калі Лукашэнка 19 лютага 2021 года наведаў будынак Купалаўскага, яму паказалі менавіта «Паўлінку». А Вольга Няфёдава, будучы мастацкі кіраўнік тэатра, нават расплакалася. Фота: «Пул першага»
За тытул «Міс Беларусь» у фінале змагаліся 24 дзяўчыны.
Чытайце таксама:
Пад наглядам Аляксандра Лукашэнкі выбралі «Міс Беларусь — 2023»