БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл заклікаў да мабілізацыі перад «сіламі зла»

12.09.2023 / 15:16

Nashaniva.com

У барацьбе, якую «развязалі супраць Расіі сілы зла», зараз павінны мабілізавацца ўсе: вайскоўцы, палітычныя сілы і Царква, — заявіў кіраўнік РПЦ, як піша РБК.

Фота: Contributor / Getty Images

Зараз у барацьбе, развязанай нібыта супраць Расіі «сіламі зла», павінны мабілізавацца ўсё: вайскоўцы, палітычныя сілы і Царква, — заявіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пасля літургіі ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу, куды з Эрмітажа перамясцілі раку з мошчамі Аляксандра Неўскага.

«Сёння перад Расіяй стаіць задача самая галоўная — выйсці пераможцай з той барацьбы, якая цяпер супраць нас развязаная сіламі зла. І зусім не трэба прымяншаць складанасць моманту. Сёння патрэбна мабілізацыя ўсіх: арміі, палітычных сіл. І, вядома, Царква павінна быць мабілізаваная — у першую чаргу для таго, каб тварыць малітву за нашы ўлады, войска, але таксама для таго, каб быць там, на пярэднім краі», — сказаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы.

Ён нагадаў, што за час баявых дзеянняў загінулі пяць вайсковых святароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула