БЕЛ Ł РУС

У Карабаху ўзарваўся склад з палівам. Больш за 200 пацярпелых

26.09.2023 / 07:28

Nashaniva.com

У Карабаху ўзарваўся склад з палівам. У рэгіёне не хапае медустаноў для дапамогі пацярпелым.

Выбух адбыўся ўвечары 25 верасня паблізу трасы Сцепанакерт — Аскеран. Па словах відавочцаў, на станцыі, дзе адбыўся выбух, выдавалі бензін людзям, якія выязджаюць у Арменію. Прычыны выбуху не ўдакладняюцца.

«Колькасць пацярпелых пры выбуху на складзе паліва перавышае 200 чалавек. Стан здароўя большасці людзей цяжкі або вельмі цяжкі.

Медыцынскіх магчымасцей Нагорнага Карабаха недастаткова.

Санітарная авіяцыя павінна неадкладна прыбыць у рэспубліку, каб выратаваць жыцці людзей», — напісаў упаўнаважаны па правах чалавека ў непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы Гегам Сцепанян.

Чытайце таксама:

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Азербайджан назваў, колькі расійскіх міратворцаў загінула ў Нагорным Карабаху

Байдэн даслаў ліст з падтрымкай армянскаму прэм'еру Пашыняну 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула