БЕЛ Ł РУС

Беларусь не Еўропа? Топ-5 краін, дзе адпачывалі летась беларусы

26.09.2023 / 10:52

Nashaniva.com

Дазволіць сабе паездку за мяжу змаглі толькі 4% турыстаў.

Стамбул — горад кантрастаў, як казалі ў культавым савецкім фільме. Фота: Alexander Spatari / Getty Images

За мяжу з краіны ў 2022 годзе было здзейснена 3,9 млн паездак у 111 краін свету (але гэта з улікам перасячэння беларуска-расійскай мяжы).

Таму беларускіх турыстаў было каля 350 тысяч чалавек (прыкладна 4% ад насельніцтва краіны), а адпачывалі яны ў сярэднім восем дзён, піша Tochka.by.

Самай папулярнай выязной краінай для адпачынку была Турцыя, што нядзіўна. Яе наведалі больш за 100 тысяч чалавек.

На другім месцы ідзе Расія, там пабывала 80 тысяч турыстаў.

На трэцім месцы Егіпет (50 тысяч), хоць туды з Беларусі лётаюць толькі чартары.

ААЭ таксама трапіла ў спіс (30,5 тысяч), няхай краіна і не з танных.

Ну і замыкае пяцёрку Грузія, туды адправіліся больш за 20 тысяч падарожнікаў.

Турызм у Беларусі

За мінулы год краіну перасекла каля пяці млн замежнікаў. З іх 143 тысяч у складзе арганізаваных экскурсій з 85 краін. 95% усіх турыстаў — грамадзяне Расіі. У сярэднім адпачывалі пяць дзён.

Вялікія лічбы і ва ўнутраным турызме. У паездкі па краіне адправілася каля 1,5 млн чалавек, але практычна заўсёды на аднадзённыя экскурсіі.

Чытайце таксама:

Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску аднавіў прыём дакументаў

Беларусы сталі больш траціць на паездкі за мяжу

Саксонская Швейцарыя вачамі (і нагамі) беларусаў-«авантурЫстаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула