БЕЛ Ł РУС

Амаль тры месяцы разглядаюць крымінальную справу былога сілавіка Сяргея Ціхага

9.10.2023 / 11:06

Nashaniva.com

Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе службовай таямніцы (ч.1 арт. 375 КК) і дзяржаўнай таямніцы (ч. 2 арт. 373 КК). Справу Ціхага з 12 чэрвеня разглядае суддзя Аляксандр Козел, паведамляе «Вясна».

Сергей Ціхі

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму пра абставіны справы пакуль нічога невядома. Даныя пра Сяргея Ціхага супадаюць з данымі пра былога начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Ціхага Сяргея Уладзіміравіча, піша Hrodna.life.

30-гадовы Сяргей трапіў у тэлеграм-канал «Дошка ганьбы Рэспублікі Беларусь». Там сцвярджалі, што ён нібыта «фабрыкаваў справы паводле арт.328 КК», а таксама «здзекаваўся з затрыманых, прыкоўваў да батарэі».

Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці — невядома.

Чытайце таксама:

За ўдзел у пратэстах затрымалі Уладзіслава Яроцкага

За падпіску на тры «экстрэмісцкія» рэсурсы арыштавалі работніка «Нафтана»

Ужо тры тыдні ў закрытым рэжыме працягваецца суд над музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула