Многія адукацыйныя ўстановы Эстоніі сёння атрымалі падазроны ліст на рускай мове з пагрозай выбуху
Нібыта выбух павінен адбыцца ў 10:40.
Каля 2:30 ночы ў многія навучальныя ўстановы прыйшоў электронны ліст, у якім на рускай мове гаварылася, што сёння ў 10:40 ва ўстанове адбудзецца выбух, паведамляе Delfi.ee.
Дырэктар адной школы Юле Паса прачытала ліст раніцай, звязалася з цэнтрам трывогі і перадала ліст у паліцыю.
«Паліцыя дала дырэктару права вырашаць, адкрыюцца школа і дзіцячы сад ці не. Хоць я амаль упэўненая, што гэта спам, мы з педагогамі вырашылі сёння закрыць дзіцячы сад», — паведаміла яна бацькам у пісьмовым выглядзе.
Паса дала зразумець Delfi, што больш разумна пераацаніць небяспеку. Яна паведаміла, што ліст напісаны на рускай мове, а аўтарам названая расейская тэрарыстычная арганізацыя. Яна дадала, што ліст прыйшоў з адраса Gmail і ў якасці атрымальнікаў было пазначана мноства ўстаноў.
Чытайце таксама:
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы