БЕЛ Ł РУС

Надзвычайнае здарэнне на «Віцебскдрэве». 35 чалавек эвакуявалі, адзін работнік у цяжкім стане

11.11.2023 / 15:29

Nashaniva.com

Сёння ў цэху МДФ прадпрыемства «Віцебскдрэў» адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі з наступным гарэннем. У выніку былі пашкоджаныя 250 квадратных метраў сценавых сэндвіч-панэляў звонку цэха.

Скрыншот відэа МНС

35 чалавек пакінулі цэх самастойна ў выніку спрацоўкі сістэмы апавяшчэння, паведамляе МНС.

49-гадовы работнік быў траўмаваны жалезнай арматурай, ратавальнікі яго дэблакавалі, пасля чаго перадалі медыкам.

Мужчыну даставілі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу ў цяжкім стане з адкрытай пранікальнай чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаннямі касцей твара, шматлікімі ранамі твара.

Зараз ён знаходзіцца ў аперацыйнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула