БЕЛ Ł РУС

У Слаўгарадскім раёне мужчына падчас сваркі застрэліў чалавека, уцёк у лес, а потым забіў сябе — МУС

12.11.2023 / 9:35

Nashaniva.com

Учора, 11 лістапада, каля пяці вечара ў міліцыю Слаўгарада паступіла паведамленне, што ў вёсцы Малая Зімніца невядомы стрэліў у чалавека і са зброяй уцёк у лес.

Паводле МУС, у кампаніі, якая адпачывала ля возера, узнікла сварка з невядомым мужчынам. У выніку невядомы стрэліў у 31-гадовага мужчыну, той загінуў на месцы. Стралок збег ў лес.

Асобу стралка аператыўна ўстанавілі — ім аказаўся 66-гадовы раней судзімы мясцовы жыхар.

Да яго пошукаў падключылі міліцыянтаў з суседніх раёнаў і вайскоўцаў.

Як паведамляе МУС, мужчыну заблакавалі ў лесапаласе, ён скончыў жыццё самагубствам.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула