БЕЛ Ł РУС

Гамельчука накіравалі на прымусовае лячэнне з-за «паклёпу» на Лукашэнку

15.11.2023 / 10:29

Nashaniva.com

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар Валерыя Яроцкага, якога абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК) і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК). Пастанову прыняў суддзя Віктар Казачак яшчэ 19 ліпеня, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя праваабаронцам толькі зараз.

Валерый Яроцкі — ураджэнец Жлобіна, неаднаразова з’яўляўся назіральнікам на выбарах ад БХК.

Па матэрыялах справы, Яроцкі адправіў у КДБ, МУС, пракуратуру і Цэнтральную камісію па выбарах і рэферэндумах рукапісныя і электронныя лісты, у якіх абвінаваціў Лукашэнку ў цяжкіх злачынствах.

Падобныя лісты ён падрыхтаваў і ў дачыненні да аднаго з пракурораў Гомельскай вобласці. Што менавіта было ў тэкстах зваротаў, не ўдакладняецца.

Суд прызнаў, што Яроцкі мае псіхічны разлад, і накіраваў яго на прымусовае лячэнне, забараніўшы пакідаць краіну.

Да таго ж, Валерыя Яроцкага ўнеслі ў «Спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула