БЕЛ Ł РУС

Затрымалі ксяндза Вячаслава Пялінака

22.11.2023 / 23:35

Nashaniva.com

Сёння стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з'яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце, піша «Хрысціянская візія».

Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў Пялінак, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі.

Прычыны затрымання святара невядомыя.

Ксёндз Вячаслаў Пялінак быў першым асабістым сакратаром апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Чытайце таксама:

Славутага ксяндза Генрыха Акалатовіча затрымалі. Магчыма, вінавацяць у «здрадзе радзіме»

Затрымалі і аштрафавалі за «экстрэмізм» ксяндза з Новалукомля

Гродзенскага святара аштрафавалі за падпіску на інстаграм земляка і забралі тэлефон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула