БЕЛ Ł РУС

У лагеры «Зубраня» для дзяцей арганізавалі гульню «Суд над экстрэмізмам»

6.12.2023 / 0:7

Nashaniva.com

2 снежня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» для дзяцей правялі «дзелавую гульню» «Суд над экстрэмізмам». Яе ўдзельнікамі былі навучэнцы профільнага атрада «Клуб будучых выбаршчыкаў», заўважыў канал «МотолькоПомоги». 

Перад гульнёй пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела вучэбнай работы, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Ігара Новікава дзеці запоўнілі анкету «Што вы ведаеце і думаеце пра экстрэмізм?», пасля ім расказалі правілы гульні, размеркавалі ролі — суддзя, сакратар, пракурор, адвакат, сведкі, пацярпелыя, эксперты, прысяжныя засядацелі — і пачалі падрыхтоўку, паведамляецца ў прэс-рэлізе цэнтра.

Перад пачаткам гульні Ігар Новікаў, які ўзяў на сябе ролю «суддзі», «акцэнтаваў увагу на важнасці і актуальнасці тэмы». Потым пачалі «судовае пасяджэнне, якое праводзілася ў форме дзелавой гульні», мэтай якой у цэнтры называюць «стварэнне ўмоў для фармавання ўстойлівай адмоўнай пазіцыі ў адносінах да праяваў экстрэмізму ў вучняў».

Вынікам суда прагназавана стала «вынясенне прысяжнымі засядацелямі абвінаваўчага вердыкту, які лёг у аснову прысуду суда».

У сучаснай беларускай рэчаіснасці як «экстрэмізм» трактуюцца любыя, нават самыя бяскрыўдныя погляды, альтэрнатыўныя тым, якія навязваюцца рэпрэсіўным палітычным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

У лагеры «Зубраня» адкрылі куток памяці расіяніна, які загінуў на імперыялістычнай вайне ва Украіне

Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула