Грамадства77

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты паспрабаваў апраўдацца за вываз украінскіх дзяцей у Беларусь. Паводле яго, усё было са згоды бацькоў або законных прадстаўнікоў дзяцей. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на «круглым стале» на тэму «Украінскі крызіс: роля гуманітарных і пасрэдніцкіх ініцыятыў нейтральных актараў». Мерапрыемства было арганізавана ў Расіі пры падтрымцы расійскага МЗС.

Круты заявіў, што Беларусь аказвае сістэмную дапамогу «дзецям Данбаса», у тым ліку возіць іх у лагер «Зубраня». З пачатку 2021 года ў Беларусь вывезлі больш за 3,5 тысячы ўкраінскіх дзяцей.

Па словах пасла, усе дзеці прыязджаюць у Беларусь са згоды законных прадстаўнікоў. Ён таксама пацвердзіў, што да вывазу дзяцей мае дачыненне Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

«У асноўным — гэта дзеці-сіроты, бацькі якіх загінулі ў ходзе баявых дзеянняў, альбо выхадцы з няпоўных, малазабяспечаных сем'яў. Таксама адзначу, што насуперак нахабнай хлусні заходняй і ўкраінскай прапаганды, выезд дзяцей на аздараўленне ў Беларусь ажыццяўляўся толькі са згоды іх бацькоў і законных прадстаўнікоў».

Беларускія дэмакратычныя сілы цяпер збіраюць матэрыялы для Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), якія даказваюць дачыненне прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей. У рэзалюцыі ад 13 верасня, Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці (дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва) паводле Рымскага статуту і заклікаў Міжнародны крымінальны суд (МУС) выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі.

Каментары7

  • чп
    15.09.2023
    Aпяць? Гаага стоне ад доказау.
  • Питон
    15.09.2023
    т.е. если у сироты опекун zомбированный ватник то все в порядке.. 
  • Сымон
    15.09.2023
    Круты, ня марнуй час. Талай, Шаўцоў і сёстры Зайцавы ўжо ўсё дакладна расклалі

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ6

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ6

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць