БЕЛ Ł РУС

50 гадоў споўнілася Ніне Шыдлоўскай

1.01.2024 / 13:55

Nashaniva.com

Удзельніца незалежніцкага руху моладзі 90-х, яна стала адной са стваральніц кампаніі «Будзьма».

Ніна Шыдлоўская. Фота з сацыяльных сетак

Ніна Шыдлоўская нарадзілася ў навагодні дзень 1974 года ў сям’і брыгадзіра трактарыстаў і краўчыхі. Скончыла 8 класаў у беларускамоўнай школе роднай вёскі Баканава Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць).

Сярэднюю школу скончыла ў Барысаве (Мінская вобласць) і паступіла на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Студэнткай стала актывісткай сацыял-дэмакратаў, пасля пайшла працаваць у Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

1 кастрычніка 2008 года разам з Аленай Макоўскай Ніна стварыла кампанію «Будзьма!», якая арганізуе тысячы малых і вялікіх спраў для падтрымкі культуры і беларускай мовы.

Ніна была жонкай і паплечніцай Міраслава Лазоўскага

— героя Беларусі, які быў адным са стваральнікаў «Белага легіёна», а з 2022 года — кіраўнікоў беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Цяпер яна робіць усё для ўвекавечання яго памяці.

Чытайце таксама:

Яны пайшлі ад нас у 2023-м. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

Спартсмен года і галоўны ябацька, класікі і ваяры, пашпарты і сэкс-скандалы — асноўныя людзі і падзеі 2023 года

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула