Культура11

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор ён прысвяціў Міраславу Лазоўскаму — беларускаму ваяру, які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам, піша «Будзьма».

Міраслаў Лазоўскі. Фота: «Новы час»

«У Мінску Міраслаў займаўся культурай, распаўсюджваў кнігі. Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны, ён выглядаў як шэры моцны камень», — распавядае Андрусь Такінданг пра гісторыю стварэння песні, якую называе эпітафіяй.

Музыка кажа, што асноўная фраза тэксту і зерне мелодыі нарадзіліся ў галаве адразу як рэакцыя на сумную навіну. Затым ужо дапісваліся куплеты і прыдумвалася аранжыроўка.

«Смерць Міраслава далучылася да іншых беларускіх страт, трывог, пакут. Я не чакаў такой навіны і быў моцна агаломшаны. Тэкст песні напісаўся разам са слязьмі па спачылым.

Для мяне кожны суайчыннік — гэта каштоўны скарб. Я хацеў бы, каб усе беларусы захавалі жыццё і здароўе, але здараюцца такія сітуацыі, калі нехта адзін ахвяруе сабой, каб зберагчы іншых».

«На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій…»

Відэа да песні ствараў Яўген Курыльчык. Большасці ён вядомы як музыка, але на досыць высокім узроўні займаецца і здымкамі. Андрусь працягвае:

«Я не ведаю, як здымаць кліпы на такую тэму, таму мы пайшлі па самым відавочным шляху — я проста заспяваў на камеру. Вядома, мне не ўдалося цалкам пазбегнуць трывіяльнасці і пафаснасці, але зерне, закладзенае ў песні — гэта мая праўдзівая эмоцыя. На жаль, нас чакае яшчэ шмат музычных эпітафій ад розных артыстаў. Такі час…»

Андрусь Такінданг. Фота: сацсеткі музыкі

Бясконцая любоў да людзей

За некалькі дзён кліп Андруся Такінданга набраў нямала кранальных водгукаў:

«Мне падабаецца, як вы пераплятаеце такую «лёгкую», «летнюю» (у добрым сэнсе) музыку з такімі важнымі, грунтоўнымі думкамі і словамі. Ад вашых песень ідзе бясконцая любоў да людзей. Дзякуй!»

«Шчыры дзякуй спадар Андрэй за кранальны, глыбокі твор! Моцна!»

«Сапраўды, вельмі кранае!»

Песня «Шэры камень» увойдзе ў новы альбом Андруся Такінданга, над якім музыка цяпер актыўна працуе.

Каментары1

  • Юзік
    03.10.2023
    Годна.

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда21

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп загадаў увесці «поўную і канчатковую» блакаду ўсіх танкераў, якія заходзяць у Венесуэлу5

У Казахстане былі рашуча настроеныя адстраляць каля мільёна сайгакаў, але жывёлы схаваліся ў Расіі7

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі3

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага8

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда21

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць