У Горках двое студэнтаў загінулі ў гаражы
Днём 4 студзеня ў арандаваным гаражы ў Горках знайшлі целы двух маладых людзей (20 гадоў і 21 года). Устаноўлена, што за тыдзень да таго, што здарылася, хлопцы арандавалі гараж для фарбавання аўтамабіля аднаго з іх, паведаміў Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, увечары напярэдадні трагедыі загінулыя адзначалі паспяховую здачу экзамену, а пасля вырашылі прагуляцца і назад у інтэрнат не вярнуліся.
Сябры забілі трывогу на наступны дзень, калі зразумелі, што хлопцы доўга не выходзяць на сувязь. Накіраваўшыся ў гараж, яны выявілі, што ён не зачынены, а ў аўтамабілі знаходзіліся хлопцы без прыкметаў жыцця. Яны сядзелі на пярэдніх сядзеннях, а ў замку запальвання знаходзіўся ключ.
Мясцовыя жыхары расказалі, што раніцай чулі гук рухавіка, але асаблівага значэння гэтаму не надалі.
Чытайце таксама:
У Пінскім раёне патануў мужчына з канём
У Баранавічах сусед вынес пенсіянерку з агню
У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў слуп, а той упаў на праезную частку