З-за моцных маразоў у цепласетках павышаюць тэмпературу
Міністэрства энергетыкі заявіла ў сувязі з вялікімі маразамі аб павышэнні тэмпературы цепланосьбітаў у сістэме ацяплення да 105 градусаў, у залежнасці ад рэгіёна.
Рэгуляванне адпускання цяпла, як паведамляецца, забяспечваецца за кошт змянення тэмпературы цепланосьбіта і яго аб'ёму.
Пры гэтым узмоцнены кантроль за працай цеплавых сетак, павялічаная колькасць іх абыходаў, дзяжурства персаналу арганізавана ў кругласутачным рэжыме.
Чытайце таксама:
Ноччу было вельмі халодна, але тэмпература ніжэй за -30 не апусцілася