На месцы былога «Віталюра» на Паўднёвым Захадзе адкрыўся новы Green. Вось як там цяпер
Сетка Green адкрыла новы супермаркет. Знайсці яго можна на месцы былога «Віталюра» на праспекце Газеты Праўда. Onliner зрабіў фотасправаздачу.
Кошты на гародніну і садавіну наступныя: кілаграм агуркоў — 7,40 рубля, а чырвонага тамата — 11,75 рубля (на галінцы даражэйшыя — 13,53 рубля).
Апельсіны прадаюць па 5,89 рубля, грэйпфрут і памела — па 4,99 рубля, мандарыны — па 5,49. Кіло авакада абыдзецца ў 19,99 рубля. Ёсць у продажы і клубніцы — 50 рублёў за кіло.
Значны фокус у Green зроблены на ўласнай кулінарыі: мясных і рыбных паўфабрыкатах, вэнджаніне і ролах. На месцы рыхтуюць розныя гатункі піцы і шаўрмы. Сабраць хуткі абед ці вячэру можна ў гастрабары ці салата-бары.
Чытайце таксама:
З-за новых правілаў «на рэспубліканскім узроўні» ў Лунінцы паўстаў дэфіцыт хлеба
Дзяўчына вырашыла прымераць слухаўкі, а крама ёй адмовіла. Хто мае рацыю?
У Беларусі закрываюць частку крамаў «Алмі»