Развітанне з Мікалаем Аксамітам пройдзе сёння вечарам у Ваўкавыску
Цырымонія пройдзе ў залі рытуальных паслуг гарадской лякарні з 19 да 21 гадзіны, піша Еўрарадыё.
Мікалай Аксаміт памёр у Ваўкавыску, яму было 69 гадоў. Як стала вядома Радыё Свабода, смерць наступіла пасля запланаванай аперацыі.
У 1990 годзе Мікалай Аксаміт удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.
11-12 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму аб скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, скасаванні статусу дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў жорстка збіты падраздзяленнямі КДБ і МУС.
Чытайце таксама: