БЕЛ Ł РУС

Азараву завочна запыталі 25 гадоў, яго былым калегам удвая менш. Але ўсім без выключэння неймаверныя штрафы

8.02.2024 / 12:56

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца завочны разгляд крымінальнай справы наконт арганізацыі былых сілавікоў «Байпол», а таксама «Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра» і плана «Перамога».

Аляксандр Азараў

Пракурор запытаў для абвінавачаных наступныя тэрміны:

Аляксандру Азараву — 25 гадоў са штрафам у 10 тысяч базавых велічынь (400 тысяч рублёў),

Андрэю Астаповічу — 11 гадоў са штрафам 5000 базавых (200 тыс. рублёў),

Уладзіміру Жыгару — 12 гадоў са штрафам 5000 базавых (200 тыс. рублёў),

Мацвею Купрэйчыку — 12 гадоў са штрафам 5500 базавых (220 тыс. рублёў),

Ігару Лобану — 12 гадоў са штрафам 5000 базавых (200 тыс. рублёў),

Алегу Талерчыку — 12 гадоў са штрафам 1000 базавых (40 тыс. рублёў),

Пакаранне яны павінны нібыта адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Завочны суд па гэтай справе ідзе з 22 студзеня.

Былым сілавікам, якія выступілі супраць уладаў, інкрымінуюцца розныя артыкулы КК, у тым ліку: здрада дзяржаве, арганізацыя акту тэрарызму, дзеянні з мэтай захопу ўлады, стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ды інш.

Варта зазначыць, што «Байпол» падзяліўся на дзве часткі: на «Байпол» і «Белпол».

Чытайце таксама:

Супраць экс-палітзняволенай завочна завялі крыміналку за інтэрв'ю

СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай

Завялі пакет завочных крымінальных спраў у дачыненні да Івана Краўцова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула